Першага самца палявой падкаменкі (O. oenanthe) я ўбачыў 07.04. Ён нечакана сеў на дах прыбудовы да былога бровара. Потым на тое ж месца прыляцела шэрая варона, і падкаменка саступіла ёй месца, але села з выдатнай маскіроўкай (гл. ніжэй на здымках) - у нішу на сцяне. Адтуль ёй было ўсё бачна, а яе - наўрацці.
Прайшло тры дні, але гэты самец яшчэ ні разу не заспяваў. Хаця побач з ім сёння шукала насякомых у газоне самка, а сам ён спрабаваў прагнаць з яго самку рудахвосткі-чарнушкі. Але апошняя не звярнула на яго выпады ўвагі і ён ад яе адстаў.
04-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 11.04.2020 - 21:30
Падкаменка першая…
Падкаменка першая першакласна знятая! У нас калі на другі дзень дадаўся яшчэ адзін самец - адразу заспявалі)
Harrier - 11.04.2020 - 21:55
In reply to Падкаменка першая… by Apus
Дзякуй! Гэта яшчэ адзін,без…
Дзякуй!
Гэты яшчэ адзін, без супернікаў побач - можа таму і не спявае.