Дакументацыйныя здымкі
Першую палявую падкаменку (O. oenanthe), самца, я адзначыў яшчэ амаль тры тыдні таму на даху карчмы на беразе Нёмана. Штодзень назіраў за гэтым месцам, але не толькі не бачыў там самку, але і не кожны раз бачыў самца. І вось на дахоўцы сядзіць пара! То вельмі блізка, то далей адно ад аднаго, а то і самотна - трэба ж не толькі глядзець за партнёркай, але і часам пад'есці. Тым больш насякомых навокал усё больш, і усё лягчэй іх схапіць сярод травы ці нават дагнаць.
Гродна, 28-04-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 03.05.2023 - 20:05
Мусіць дзе-небудзь на крышы…
Мусіць дзе-небудзь на крышы карчмы, пад чарапіцай яны і загняздуюцца.
Harrier - 03.05.2023 - 21:31
Таксама так думаю - там…
Таксама так думаю - там рознага памеру нішаў для гнязда хапае.