Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Пара падкаменак і халодная вясна

Пара палявых падкаменак (Oenanthe oenanthe) амаль незаўважна і ціха - бо яшчэ не чуў, каб самец хаця б раз заспяваў, утварылася на старым і даўно вядомым мне гнездавым участку за сцяной былога піўзавода.

Прыкладна тыдзень дажджоў і зусім халоднае як для нармальнай вясны надвор'е напэўна зрабілі сваю справу.  І вось у першы параўнальна цёплы і сонечны дзень  самка яшчэ не думае пра гняздо, а часта сядзіць у траве ці пералятае ў ёй на невялікія адлегласці, каб знайсці ежу. Прыкладна за гадзіну маіх назіранняў толькі аднойчы ў яе атрымалася злавіць нешта сярэдняга памеру. А так - толькі мурашы ці нешта маленькае, параўнальнае з імі памерам. Іх птушка збірае хуткімі рухамі дзюбы.

З самцом яны палююць на адлегласці ад 2-4 да некалькі метраў і ніхто нікому не перашкаджае. Але калі недалёка ад самкі мурашоў (?) стаў лавіць яшчэ і самец рудахвосткі-чарнушкі (Ph. ochruros), самка доўга не вытрымала і прагнала яго.

Калі гарадзкія і вясковыя ластаўкі, якія толькі прыляцелі, але ўжо ў вялікай колькасці лятаюць навокал падаюць гучны і выразны сігнал небяспекі, самка паглядае ўгору - ластаўкі проста так крычаць не будуць, значыць выглядзелі шуляка-карагольчыка. Але сама нікулы не хаваецца - пэўна спадзяецца на свае сілы.

Гродна, 26 і 27.04.2022,Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі