Дакументацыйныя здымкі і відэа
На прыканцы вясны тры ці чатыры дні запар ўсё адбывалася падобна: дождж, потым сонца, потым ізноў дождж і зноў сонца і так па 4-5-6 разоў за дзень. Адна справа, калі ёсць магчымасць схавацца ад такой колькасці вады, а калі няма і шмат часу праводзіш у паветры, то трэба неяк сушыць апярэнне. І вось вясковыя (Hirundo rustica) і ластаўкі-зямлянкі (Riparia riparia) і сталі для гэтага ўвечары выкарыстоўвываць мінулагоднія сцябліны сухога трыснягу на беразе ракі.
Але з-за таго, што такіх прысад пасля моцных зімовых вятроў непаламаных засталося вельмі мала, іх дзеянні выглядалі вельмі смешна, а менавіта так:
Першая ластаўка сядала бліжэй мяцёлкі, хутка падляталі другая і трэцяя і сядалі трошкі ніжэй першай. Тады сцябліна пачынала паступова нахіляцца. Хутка да першай тройкі далучаліся па адной ці па дзве наступныя птушкі, сцябліна сгібалася ўсё ніжэй і ніжэй і вось вяршалiна і першая ластаўка ўжо амаль у вадзе... і тады ці за секунду да гэтага ўся групка з некалькіх птушак дружна ўзлятае. Але праходзіць некалькі секунд і ўсё пачынаецца ізноў: прылятае першая ластаўка і сядае пад мяцёлку, за ёй - другая і трэцяя...)
Нёман у Гродна, 26-05-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 01.06.2022 - 21:08
Пацешная сітуацыя, магчыма з…
Пацешная сітуацыя, магчыма з элементамі гульні)
Harrier - 01.06.2022 - 21:26
Не, на гульню не было…
Не, на гульню не было падобна. Проста раз за разам не разумелі, чаму так здарылася)
pva - 04.06.2022 - 07:53
Аблюбавалі ўдалае сцябло, і…
Аблюбавалі ўдалае сцябло, і ўсім падабалася на яго садзіцца. А лагічным мысленнем яны не валодаюць, вось і не разуменне сітуацыі, якая ствараецца. Уважліва назіраць, колькі цікавага, і нават смешнага, можна ўбачыць у жыцці птушак.