Дакументацыйны здымак
Нечаканая сустрэча адбылася сёння ў самым цэнтры гораду - на цагляны мур у метрах 15 ад мяне села звычайная пчала-цясляр (Xylocopa valga) - здаецца, памыліць яе з іншымі нашымі відамі цяжка дзякуючы параўнальна вялікім памерам і своеасаблівай металічна-фіялетавай афарбоўцы.
Сядзела нядоўга і я паспеў пераключыць на макра рэжым і зрабіць толькі адзін здымак у ім.
Гэта можа быць першая рэгістрацыя віда для горада. У Чырвонай кнізе Беларусі (2015), куды від занесены з ІІ катэгорыяй аховы, пішуць, што ў наш час адзначаецца толькі на поўдні краіны, у Гомельскай і Брэсцкай абласцях.
27-06-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 27.06.2020 - 23:01
Поздравляю! Давно жажду…
Поздравляю! Давно жажду встречи с этим чудом. В новостях на тутбае было сообщение за 12.05.2020 о пчеле-плотнике привезенной из деревни Холмы Могилевского района.
Harrier - 28.06.2020 - 01:08
In reply to Поздравляю! Давно жажду… by arktous
Дзякуй! Ну ў вас, на…
Дзякуй! Ну ў вас, на Гомельшчыне, здаецца лягчэй сустрэць)
Таму спадзяюся, што і ў Вас атрымаецца.
svetlana vranova - 13.06.2024 - 21:13
Letos u žniuni pryiechali da…
Letos u žniuni pryiechali da mianie (u Čechiju) siabry z Bielarusi, Aliena z Paulam. My razam naviedali zamok niedalieka ad Pardubic, dzie ja žyvu. Raptam Pavel kaža - hliadzicie, jaka pčala! Vializarna fijalietava-čornaja pčala pasvilasia na kvietcy u parku. Ja paprasila fota. Pazniej daslala siabram entamaloham.
Vyjavilasia, što heta byla abo пчала-цясляр (Xylocopa valga), abo Xylocopa violacea. U nas jany josc abiedzvie, choc taksama vielmi redkija. Pavolna raspausiudžvajucca, u toj čas jak Xylocopa violacea sustrakajecca krychu časciej. Pravodzicca detaliovy manitorynh sustrakajemasci abodvuch vidau. Na žal, pa fotach, jakija Pavel zrabiu, nie mahčyma dakladna vyznačyc vid. Adnak nivodnu z ich pakul nichto raniej nie nazirau tam, dzie my. U vyniku bielaruski Pavel, jaki uvohulie ničoha nie maie z nie tolki z entamalahijaj, alie z bialohijaj uvohulie, maie zapis u bazie znachodak Xylocopa sp. u Slatiňanach u Čechii. :)
Harrier - 13.06.2024 - 23:25
Файная гісторыя! У апошнія…
Файная гісторыя!
У апошнія гады два гады запар сустракаў іх у тым самым месцы ў горадзе. Але ў іншым, на беразе Гараднічанкі.
svetlana vranova - 13.06.2024 - 23:39
Nu, ja jak raz sionnia…
Nu, ja jak raz sionnia pračytala, što u Harodni niejkaja žančyna sfotkala tutu Xylocopa valga, tamu i pra heta napisala. :-) Z taho, što pišaš, bačna, što u Harodni jany užo nie takija redkija...
Harrier - 13.06.2024 - 23:45
Ведаю адно месца, дзе бачыў…
Ведаю адно месца, дзе бачыў максімум 2 імаго адначасова 2 сезоны запар. Гэта нярэдкія ці ўсё ж вельмі рэдкія?