Дакументацыйныя здымкі
Снег, першы гэтай зімой, пачаў падаць яшчэ ўначы, але зранку пайшоў смялей і гусцей. Як развіднела, ён накрыў сабой ўсё, што паддалася - а паддалося яму амаль усё, што навокал магло яго трымаць на сваёй паверхні.
Я са здзілеўннем і радасцю разглядаў, як засыпала ягады рабіны за вакном, як раптам за ёй нешта хутка, але недалёка пераляцела - крапіўнік (Troglodytes troglodytes)!
Ці думаў я некалькі гадоў таму, калі прывёз з сябрам з лесу і лецішча розныя кусты і дрэвы і пасадзіў пад вокнамі нашай кватэры, што некалі змагу з вакна здымаць крапіўніка? А вось жа, ён здзіўлена сядзіць на засыпанай снегам кучы апалага лісця і амаль разгублена глядзіць навокал. Потым нырнуў у паглыбленне паміж лістоў, вынырнуў, праверыў навакольныя галінкі і адляцеў.
А пасля абеду амаль увесь снег сыйшоў.
Гродна, 23-11-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 23.11.2021 - 20:59
А если он сеголеток, то…
А если он сеголеток, то точно, в шоке.
Harrier - 23.11.2021 - 23:22
In reply to А если он сеголеток, то… by arktous
:) Але ж не адляцеў,…
:) Але ж не адляцеў, застаўся!
pva - 24.11.2021 - 10:22
Зімы зараз цёплыя, і…
Зімы зараз цёплыя, і крапіўнікі часта застаюцца зімаваць. Мы размешчаны на поўначы (Мінская вобл), і ў нас таксама зімуюць яны - часам сустракаюцца каля ракі.