Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Пячураўка і халява ад павучкоў

Некалі чытаў, што ёсць недзе ў тропіках птушкі, якія спецыялізуются на крадзяжы здабычы з сетак павукоў.

І вось аказалася, што не трэба нікуды ехаць, каб убачыць як гэта адбываецца!

Час ад часу каля агароджы былога піўзаводу,дзе я здымаю апошні месяц розныя віды, якія ласуюцца ягадамі бузіны, я бачу і пячуравак. Напэўна, ягады бузіны для іх завялікія  ці ўвогуле непрыдатныя для ежы, але нейкіх насякомых яны ўсё ж там шукалі і знаходзілі.

І вось мне пашанцавала ўбачыць і зняць, як пячураўка-ценькаўка (Phylloscopus collybita) выбірае насякомых з павуціння павучкоў, нацягнутага паміж рознымі элементамі агароджы!

https://youtu.be/NE-LrPRYDos

Рабіла гэта яна хутка і ўвішна - падобна да таго, як шукае ахвяраў пад лістамі дрэў і кустоў. Як і раней, яе старалася прагнаць адтуль адна з рудахвотсак-чарнушак, якія там трымаюцца - яны побач на адным са здымкаў ніжэй.

Не ведаю, ці тую самую, ці іншую птушку я ўбачыў і сфатаграфаваў на тым самым месцы праз дзень - яна ізноў выбірала насякомых з павуціння! Магчыма, што гэтым паводзінам можна хутка навучыцца або самастойна, або падгледзеўшы ў іншых асобін. Але як мінімум гэта б сведчыла, што гэта не адзінкавы выпадак.

16 і 18-09-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.