Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Рачная крычка і платва не па памеру

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Рачныя крычкі (Sterna hirundo) - выдатныя рыбакі. Амаль увесь светлавы дзень яны лятаюць над вадой у пошуках здабычы для сябе, а самцы  яшчэ для партнёркі і птушанят.  І часта пасля завісання ў паветры і наступнай атакі у дзюбе срэбрам блішчыць невялікая рыбка. 

Але калі раптам пашчасціла схапіць нешта большае, ці атрымаецца гэта праглынуць?

 

Цікава, што спатрэбіліся нават рухі шматлікія галавой і шыяй, каб рыба трапіла туды куды і павінна )

А я спачатку нават баяўся, што крычцы прыйдзецца вярнуць платву ў Нёман)

 

Вусце Гараднічанкі, Гродна, 29-06-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Как-то раньше сочеталось :речная крачка и маленькая рыбка, а здесь баклан какой-то! Можно поздравить крачку с удачной рыбалкой, а автора с интересным наблюдением!

Дзякуй, сябры. Пашанцавала, канешне, такое ўбачыць і нават зняць, хаця 'тэхнічна' я быў да гэтага не гатовы і гэта бачна па здымках.