Тэма пра рудавостак-чарнушак (Phoenicurus ochruros) на бузіне не будзе раскрыта нават напалову, калі не паказаць як гэтыя птушкі адрываюць сабе ягады, калі не адкручваюць іх, седзячы на гронках. Другі метад - завіснуць над або перад ягадамі і адараваць, выкарыстоўваючы не толькі цяжар свайго цела, але і сілу крылаў пад час завісання.
Такіх выпадкаў хаця і яўна менш за палову ад усіх пад час здабывання ягад бузіны, аднак даволі шмат, толькі здымаць іх даволі цяжка. Цікава, што іншыя віды падобным чынам перад ягадамі не завісаюць - максімум, дапамагаюць сабе крыламі каб утрымацца на гронцы ці галінцы. І, здаецца, зразумела, чаму менавіта рудахвосткі ўмеюць і часта завісаюць. Справа ў тым, што так яны робяць і вясной, і летам, і нават увосень калі выглядаюць насякомых або павукоў у траве перш, чым сесці ў яе і схапіць здабычу.
А тут больш часты метад здабывання ягад, але даволі рэдкі выпадак, бо 2 рудахвосткі сядзяць без канфлікту побач:
Гродна, жнівень-верасень 2021 г., Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ