Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Рудахвосткі-чарнушкі і падзел тэрыторый

рудахвостка-чарнушка

Сваю першую сёлета рудахвостку-чарнушку (Phoenicurus ochruros) я выпадкова ўбачыў 21.03: птушка зляцела з зацененай галіны за нейкім сярэдняга памеру насякомым, якое апошні раз у жыцці прызямлілася на пыльную дарогу недалёка ад птушынай прысады. Праз  дзень, 23.03, я пачуў першую песенку самца з будынкаў б. гродзенскага бровара, а яшчэ праз дзень, 25.03 зранку і ўвечары стаў сведкам упартых пагоняў у наваколлі гэтых будынкаў. Прычым удзельнічалі ў іх тры птушкі, і, здаецца, 2 былі самкамі (ці 1 самкай і 1 маладым самцом - ён на першых двух здымках, без белага трохвугольніка ў складзеных махавых, якія да таго ж карычневыя, а не чорныя). Было чутно даволі глухое і частае стракатанне і той, хто даганяў, стараўся не адставаць і пасля непрацяглых перапынкаў, пагоні працягваліся. Так я зразумеў, што ідзе падзел тэрыторый. 

У мінулым годзе б.піўзавод і яго наваколле займалі тры самцы рудахвостак-чарнушак. І ўжо 28.03 я пачуў песні з прыкладна тых жа мінулагодніх тэрыторый. Вельмі магчыма, што канчатковы падзел адбыўся і на дзень раней, як раз пасля ўпартых пагоняў. 

Але ў іншых месцах я амаль штодня чую і бачу новых самцоў, якіх ў папярэднія дні там не было. Яны яўна нядаўна прыляцелі і спрабуюць свае сілы ў розных месцах, бо не затрымліваюцца там, дзе спяваюць. А гэта значыць, што хаця перападзел тэрыторый і магчымы, аднак хутчэй новыя самцы знойдуць сабе новыя месцы, яшчэ не занятыя іншымі для гнездавання - і самак.

25-30.03.2024, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары