Яшчэ тыдзень таму я “скардзіўся”, што нашы рудахвосткі не вельмі ядуць ягады чорнай бузіны. З таго часу выразна пахаладала, насякомыя хаця і не пахаваліся, але іх, пэўна, стала значна менш. І ягад бузіны значна паменшала.
Часам, як на гэтым відэа, на адным кусце побач іх ядуць адначасова 2-3 рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros):
Ну а сам працэс выбару ягад і спажывання на некалькіх прыклада глядзіце тут і ніжэй на здымках:
17 і 20.09.2019, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Прычым некаторыя гронкі ўжо засталіся зусім без ягад - гл. апошні здымак.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ