Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Рудахвосткі-чарнушкі і ягады: Нарэшце самец

Нейкі даволі працяглы час - не менш месяца - я не бачыў самцоў рудахвостак-чарнушак (Phoenicurus ochruros), хаця самак і маладых назіраў нават не адзін раз за дзень.

І вось пасля перапынку ў пачатку верасня адзін з іх запеў на былым піўзаводзе, а сёння пасля песні прыкладна ў тым жа месцы, адразу прыляцеў пад'есці ягад чорнай бузіны.

Я ўжо хацеў вяртацца дадому пасля амаль паўгадзіннага чакання і вельмі ўзрадаваўся, што нарэшце атрымаецца паздымаць і самца. !н з'еў адну за адной тры ягады, а потым нырнуў у куст бузіны і не вярнуўся. Але некалькі здымкаў я ўсё ж паспеў зрабіць.

11-09-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі