Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Рудахвосткі-чарнушкі прыляцелі

Хаця песенку першага самца рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros) у Гродна я пачуў яшчэ 21.03, у наступныя дні было ціха і яны запелі у знаёмых па мінуламу году месцах толькі некалькі дзён таму. А сёння атрымалася паназіраць за імі і трошкі паздымаць у розных месцах і сытуацыях на будынках б. бровара і каля яго.

https://youtu.be/fs8GIr8xrGo

Самец спяваў не вельмі актыўна, рабіў доўгія перапынкі паміж песнямі - можа і таму, што прыходзілася ганяцца за другім самцом, які часам , але на нядоўга,хаваўся то сярод расліннасці, то за рознымі выступамі муроў былога бровара. Але той, што хацеў быць тут адзіным гаспадаром, хутка яго знаходзіў і ярка-чырвоныя хвосцікі хутка лятаючых птушак успыхвалі на сонейку. 

Зрэдку паказвалася і самка - яна на апошнім здымку. Так што ўсё павінна скончыцца добра - або з адным, або з другім, або з двума самцамі)

08-04-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Дзякуй! Не  - стараюся - калі адлегласць дазваляе - здымаць у рэжыме Макра. Так дэталі лепш прапрацоўваюцца. Ну і святла зараз больш, а на сонцы, асабліва ўвечары, атрымліваецца найлепш.