Яшчэ тыдзень таму, у сярэдзіне кастрычніка, рудахвостак-чарнушак (Phoenicurus ochruros) было нецяжка ўбачыць на былых гнездавых участках ці каля іх. Аднак ужо тады яны чамусьці не елі ягады чорнай бузіны, якія раней знікалі ў іх дзюбах па 4-5 штук за кожны прылёт на чорныя гронкі.
Зразумела, што самыя вялікія і смачныя ягады даўно былі з'едзены, на такіх кустах аб былой колькасці ягад ужо нічога не нагадвае. Але дзе-нідзе на кустах засталіся больш дробныя і іх, здаецца, птушкі зусім не кранулі - можа зімой іншыя віды будуць менш выбрэднымі?
Магчыма, што такія дробныя ягады (яшчэ) нясмачныя, або прычына ў тым, што кастрычнік як мінімум да паловы выдаўся параўнальна цёплым і рудахвосткам хапала насякомых?
Так ці інакш, момантаў як на здымках ніжэй я ў кастрычніку ўжо не ўбачыў. А ў апошнія дні не бачу і рудахвостак.
Гродна, 26-09-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ