Трэці год запар самая цікавая і карысная частка курсу "Назіранне за птушкамі", які я вяду для студэнтаў Універсітэту залатога веку ў Гродна - экскурсіі. Тут тэарэтычная частка з рысамі вызначэння і расповеды пра розныя бакі жыцця птушак аказваюцца больш патрэбнымі, чым ва ўтульнай аўдыторыі.
На першай х экскурсій мы не ўбачылі шмат відаў, але для пачатку гэта хутчэй добра, чым кеспка. Затое была магчымасць двойчы ўбачыць зімародка, добра разгледзець маладога вялікага савука (перадапошні здымак) і чым ён адрозніваецца ад дарослай самкі, а таксама назіраць пералёты шэрых варон і гракоў (на апошнім здымку грак толькі што схавАў арэх у траве) з грэцкімі арэхамі.
Спадзяюся, што наступныя экскурсіі прынясуць не менш малых і вялікіх адкрыццяў.
30-10-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ