З набліжэннем зімы любыя плады, любое насенне пачынаюць значыць для птушак і іншых дзікіх жывёл усё больш.
У прынцыпе, можна нават сцвярджаць, што амаль любое насенне будзе да вясны з'едзена. Акрамя раслін чужародных відаў, да большасці якіх нашы віды жывёл звычайна не ведаюць як правільна падступіцца.
Не выключэнне і дзікія расліны, якія былі няскошаныя у пачатку восені і паспелі 'стварыць' насенне нават у цэнтры гораду.
Спачатку такія расліны радуюць нас бясплатнымі кветкамі, а потым становяцца бясплатнай ежай для дзікіх птушак:
І хаця пры сапраўднай ці часцей ўяўнай небяспецы невялікая група чорнагаловых шчыгелаў зрывалася і адлятала з гэтага месца, праз нейкі час яны ўсё роўна вярталіся. Бо столькі ежы "нідзе не валяецца")
Гродна, 03-11-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ