Дакументацыйныя здымкі
Пасля таго, як за першыя 12 хвілін маіх назіранняў за ёй маладая шэрая чапля (Ardea cinerea) злавіла і праглынула 2 параўнальна вялікія ўкляі (Alburnus alburnus), справа ў яе пайшла хутчэй. Напэўна птушка зразумела, у якім прыкладна месцы трымаюцца гэтыя рыбы ў плыні вады, якую Гараднічанка там ‘улівае’ у Нёман. І каб злавіць наступную ўкляю з ікрой, птушцы спатрэбіліся толькі 2 хвіліны!
Здаецца, столькі ежы магло б і хапіць да канца дня і можна спыніць паспяховую рыбалку, але чапля яўна пра гэта не думала…
Працяг ТУТ
Вусце Гараднічанкі, Гродна, 26-06-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ