Заканчэнне. Пачатак гісторыі ТУТ.
Пасля таго, як шэрая чапля (Ardea cinerea) паспяхова праглынула ўдана злоўленую рыбіну, здавалася б, справа скончаная і цяпер можна яе спакойна ператраўліваць. Але насамрэч рыба такога памеру яўна не падзяляла гэтае меркаванне і пачала спробы неяк вырвацца, прычым яе гвалтоўныя і моцныя рухі ў страваводзе былі добра бачныя:
Яшчэ адна, але значна меншая праблема - водарасці , якія трапілі і трымаліся ў дзюбе пасля праглынання рыбіны. Іх было лёгка скінуць. А вось каб хоць неяк утаймаваць здабычу і прапіхнуць яе ніжэй, у страўнік, працы толькі мышцаў страваводу аказалася недастаткова, прыйшлося раскрываць крылы і іх узмахамі дапамагць сабе. Ну і з гэтым чапля справілася параўнальна хутка, прыкладна за 3 хвіліны.
Вось цяпер стала можна спакойна пачаць ператраўліваць злоўленае.
Нёман у Гродна, 19-09-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ