Дакументацыйныя здымкі і відэа
Як толькі я перайшоў дарогу ад нашага дому, каб спусціцца па напалову засыпанаму невялікаму яру да Нёмана, як у некалькіх метрах ад мяне шэрая варона вымусіла некалькі метраў праляцець шэрую курапатку (Perdix perdix) са скверыка ў дарогі ў гэты яр.
Курапатка прызямлілася у аснавання куста алычы і супакоілася, нават час ад часу спрабавала там пад'есці. Але варона- не.
Спачатку варона спрабавала падабрацца да курапаткі зверху, а потым, разам з сяброўкай ці партнёрам, сталі падбірацца знізу і зверху. Курапатка выбегла вышэй, але вароны не адставалі і нават спрабавалі небяспечна наблізіцца. І тады я вырашыў умяшацца. Але не з-за варон, а з-за таго, што там у нас рэгулярна бегаюць і коцікі, і сабачкі.
Курапатка пераляцела бліжэй да ракі і яе далей за ёй не глядзеў.
Як самка курапаткі апынулася ў цэнтры гораду, мне не зразумела. Адзіны разумны варыянт - прабралася ўздоўж Нёмана і паднялася ў скверык. Але для чаго - нават калі так і было - мне цяжка растлумачыць.
28-12-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 29.12.2020 - 11:37
Интересно. Как-то необычно…
Интересно. Как-то необычно что куропатка одна - они же держатся выводками. А вороны ищут слабину - а вдруг, удастся сожрать.
Harrier - 29.12.2020 - 13:17
In reply to Интересно. Как-то необычно… by arktous
Так, там амаль усё было…
Так, там амаль усё было незвычайна.
А вароны мне ўсё больш хуліганкамі чым галоднымі здаюцца.
Сённяшняя гісторыя з лебедзямі будзе пра гэта.