Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрая варона-гурманка

Мінулым летам упершыню ўбачыў раструшчаныя ракавіны бяззубак на набярэжнай Нёмана.

Прычым разбітыя ракавіны валяліся амаль у тым самым месцы. Было зразумела, што хутчэй за ўсё, гэта былі ахвяры адной пары шэрых варон (Corvus (corone) cornix), якія там гняздуюць.

Аднак ні разу я варон за гэтым заняткам не застаў, і як яны дастаюць тых вялікіх бяззубак дастаюць з вады.

І вось тры дні таму я здымаў недалёка ад берагу сініх сінічак на алычы з кветкамі, і раптам пачуў гучны "Шлёп!". Я вызірнуў з-за алычы і ўбачыў шэрую варону, - янв ўжо ела самае смачнае з разбітай пасля першага ўдара аб плітку бяззубкі.

Працягвалася гэта нядоўга і калі я потым паглядзеў што засталося, то нешта варона яўна не даела. А недалёка,у некалькіх метрах ад гэтай, ляжалі дзве іншыя, ужо сухія разбітыя ракавіны.

https://youtu.be/nKNH21EaR_Y

Так і атрымалася даказаць, што гэта робяць шэрыя вароны і зразумець, што разбіць бяззубку для гэтых птушак зусім не праблема.

Але як яны дастаюць іх з вады я дагэтуль не разумею.

Гродна, 25-04-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Менавіта ў гэты раз не бачыў, але тут усё было проста: варона прынесла малюска і кінула з невялікай вышыні на плітку. Аднаго разу хапіла, каб ракавіна разбілася і доступ да мышцаў бяззубкі быў атрыманы.