Дакументацыйныя здымкі і відэа
Адной кастрычніцкай раніцай недалёка ад т.зв. старога маста праз Нёман шэрая варона (Corvus corone cornix) знайшла грэцкі арэх. І ўсё далей адбывалася б больш-менш звычайна, каб птушка не зразумела, што, аказваецца, з арэхам, калі яго пакласці на схіл са скошанай расліннасцю можна выдатна ... гуляць! Думаю што першыя разы, калі варона прынесла арэх прыкладна на сярэдзіну схіла па яго вышыні і збіралася пачаць там адкрываць дзюбай, а ён пакаціўся па схілу, гэта не было запланавана птушкай. Яна проста здзівілася і паскакала за здабычай ўніз. А вось наступныя паводзіны яўна ператварыліся ў гульню-даганялкі:
Даволі хутка варона зразумела, што калі арэх пакласці не на скошанае, а на больш высокую расліну, ён скатывацца не будзе і можна яго адкрыць там і з'есці. Але жаданне гуляць з ім далей усё ж перасіліла:
Птушка нават паспрабавала скідываць арэх на схіл з невялікай вышыні, а не класці яго непасрэдна на траву. Але так арэх скатываўся 'няправільна' і варона спачатку вярнулася да першапачатковага сцэнару - прыносіць арэх і класці, а потым, прыкладна на ...наццаты раз вырашыла, што хопіць 'гуляць з ежай', аднесла і прыхавала яго зусім недалёка ад месца апошняй гульні, закрыўшы зверху сарванай для гэтага травой:
Я даволі хутка ўспомніў, што ўжо бачыў раней падобную гульню вароны, але гэта было з шарападобным камнем і там гульня трэніравала падрыхтоўку птушкі да іншых сытуацый. А тут адбывалася не толькі хуткая пагоня за здабычай з-за таго, што арэх пад час яго 'уцёкаў' маглі схапіць іншыя птушкі, але яшчэ і праверка што і як можа перадухіліць скатыванне арэха па схілу калі няма намеру гуляць з ім, затое ёсць жаданне яго з'есці)
Гродна, 22-10-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ