Вось і атрымалася не толькі ўбачыць, але і сфатаграфаваць + зняць на відэа як шэрая варона дае сабе рады з вінаградным смаўжом.
Нагадаю, што вінаградны смоўж - гэта чужародны від для нашай фауны, які сустракаецца амаль у любых дасткова вільготных біятопах, за выключэннем вялікіх лясоў і балот. Гэтыя наземныя малюскі- параўнальна вялікія безхрыбетныя наземныя жывёлы з моцнай ракавінай і,здавалася б, ніякіх сур'ёзных праблемаў у іх тут быць не павінна. І вось аказалася, што шэрыя вароны навучыліся іх 'ускрываць'!
Гэтае маё назіранне адбылося на беразе Нёмана ў горадзе, шэрая варона з вышыні 3-7 метраў скідывала смаўжа на грунтовую дарогу і даволі круты схіл берага, і яго маленькі завіток разбіўся!
Пасля гэтага дастаць яго было ўжо лёгка:
Пасля 'расправы', да ўжо пустой ракавіны, якая засталася ляжаць на дарозе, падыйшла другая варона і спрабавала таксама знайсці нешта смачнае ўнутры:
Гродна, 13-02-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ