Дакументацыйныя здымкі
Недалёка ад т.зв. старага маста, на беразе ракі, які завалены рознага памеру валунамі і зарос даволі высокай травяністай расліннасцю і дзе-нідзе кустамі, адна шэрая варона (Corvus corone cornix) знайшла невялікі грэцкі арэх. Але яшчэ не паспела выляцець з ім на адкрытае месца, як да яе далучылася другая варона, якая, хутчэй за ўсё, назірала за першай. Па адсутнасцю агрэсіі паміж абодвума птушкамі я зразумеў, што яны (хутчэй за ўсё) пара. Але далейшыя падзеі паказалі, што не ўсё проста нават у адносінах паміж партнёрамі.
Першая варона з арэхам у дзюбе амаль адразу ўзляцела і з вышыні метра ў 2 кінула арэх на плітку набярэжнай недалёка ад месца, дзе яго знайшла. Другая ж птушка не спрабавала адабраць здабычу, але ўвесь час старалася трымацца вельмі блізка, нават як мага бліжэй да першай. Аднак першая яўна не хацела дзяліцца і пералятала з арэхам у дзюбе яшчэ 2 разы, пакуль не ўзляцела на аўтамабільную дарогу пад самым мастом, на некалькі метраў вышэй за набярэжную, а за ёй туды ж паляцела і другая птушка. Таму чым усё скончылася я не ведаю, бо не змог прасачыць што было далей, але думаю, што другой вароне з пары так нічога і дасталася з гэтага арэха.
Тым не менш нават у такой сытуацыі дзве пары вачэй і вушэй нашмат лепш, чым адна для абодвух партнёраў. тым больш, калі адна з варон яўна занятая патэнцыйнай ежай, а не назіраннем за наваколлем і магчымымі небяспекамі.
Гродна, 13-10-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ