Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрыя вароны і чайка-чарнакрылка

Дакументацыйныя здымкі

Трэці дзень дзьмуў моцны вецер, які прынёс, нарэшце, дробны і густы лістападаўскі дождж.

Аднак на пустым, акрамя невялікай колькасці шэрых варон (Corvus (corone) cornix). пляжы, недалёка ад берага сядзела і больш рэдкая ў нас птушка - чайка-чарнакрылка (Larus fuscus).

Па нясмеламу прыбліжэнню да яе адной з варон я зразумеў, што чайка прыляцела сюды толькі што і ўсё цікавае яўна наперадзе. Так і аказалася.

Не ведаю, чаму вароны не любяць іншых птушак падобнага і большага памеру побач недзе нават далёка ад сябе. Магчыма, гэта праверка іх небяспечнасці непасрэдным і паступовым выклікам і праверкай агрэсіўнасці. Таксама гэта можа быць гульнёй і праверкай свайго партнёра ў пары і ў групе. А можа і нешта яшчэ.

Таму падзеі разгортваліся хутка. Адна з варон спрабавала наблізіцца да чайкі спачатку пешшу, аднак чайка яўна мела з варонамі справу раней - яна стаяла ў вадзе у берага такім чынам, што кабдайсці да яе, вароны павінны былі б намачыць пер'е. Таму яны хутка адмовіліся ад гэтага і два разы спрабавалі спланіраваць на чайку з паветра. 

Гэтага чайка зусім не баялася і рэагавала падняццем галавы ў адпаведны бок.

Тады да першай вароны далучылася і стала пешшу набліжацца да чайкі другая. І чайка вырашыла папярэдзіць іх - зрабіла выпад. Вароны знешне страцілі да яе інтарэс, але ўжо не адляталі і заняліся "пошукам ежы": адна дастала з вады бяззубку, другая побач нешта яшчэ драбнейшае. 

Чайка, напэўна, супакоілася, гледзячы на такія паводзіны варон і зрабіла галоўную памылку. Яна выйшла на бераг. Вароны і тут асабліва не рэагавалі, працягвалі свае важныя заняткі зусім побач з чайкай. Але яўна рыхтавалі нейкі падвох.

Калі ж чайка зусім расслабілася і павярнулася да адной з варон задам, тая кінулася да яе ззаду і схапіла за хвост!

Пэўна чайка зразумела, што з варонамі яна не дасць рады і пасля гэтага нападу спачатку адляцела недалёка і села на воду, а потым пераляцела далей і паплыла памалу ўніз па Нёману.

Нёман у Гродна, 22-11-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.