Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрыя вароны і жалуды

шэрая варона

Шэрыя вароны (Corvus (corone) cornix) былі адным з тых відаў птушак, якія актыўна шукалі і елі жалуды ў скверыку на супрацьлеглым беразе ракі. Але ў адрозненне ад вялікіх галубоў, вароны не праглыналі іх цалкам, а ў адрозненне ад соек - не набіралі і не насілі хаваць 'на зіму'.

Знойдзены жолуд стараліся вынесці з тоўстага слою дубовага лісця на адкрытае і больш зручнае для ўскрыцця яго абалонкі месца, і потым акуратна білі некалькі разоў, пакуль ў абалонцы ўтваралася дзірка, або яна развальвалася на палову:

Вядома, не кожны жолуд быў дастакова смачны, але і такі, не вельмі смачны, было шкада пакінуць нез'едзеным:

Хаця вароны стараліся ўтрымліваць жолуд, каб есці, у тым самым становішчы і для гэтага прыціскалі яго пальцамі да апоры, было бачна, что ўсё ж гэта не 'іх фармат' -  ці то пальцы былі затоўстыя, ці то жолуд быў замаленькі) Але калі была магымасць з'есці больш аднаго - елі, ці прынамсі, спрабавалі з'есці больш:

Унутраную і больш мяккую частку птушкі з'ядалі ахвотна, адламваючы невялікімі кавалкамі - як і іншыя крумкачовыя. Аднак толькі варону я бачыў за тым, як яна адрывала жолуд з галіны дуба і потым знайшла там, куды ён зваліўся.

10-2022, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі