Працяг, пачатак тут: частка І і частка ІІ
Пакуль жалудоў пад пяцёркай дубоў у невялікім скверыку на беразе Нёмана было шмат, сойкі (Garrulus glandarius) прыляталі за імі даволі часта, хаця і нерэгулярна. Часцей за ўсё пошукі пад дрэвамі ў дубовым лісці пачыналіся толькі пасля прамежкавай пасадкі на галіны дубоў. З-за таго, што сойкі - птушкі параўнальна невысокія, хутчэй за ўсё ім было важна ўпэўніцца, што нідзе побач няма драпежнікаў, якіх яны б маглі проста не ўбачыць, калі б адразу прызямляліся б у лісце. Усё ж жыццё нааашмат важней за зімовыя запасы з жалудоў)
Амаль усё сабраныя жалуды, якіх сойкі звычайна набіралі не адзін і не два (здаецца, макісмум пяць, але можа і больш), разносіліся імі ў схованкі. Зрэдку птушкі харчаваліся, разбіваючы абалонку жалуда і выцягваючы дзюбай жа невялікія кавалкі больш мяккай унутранай часткі. І толькі аднойчы (дарэчы, я бачыў гэта другі раз у жыцці) сойка знайшла прыхаваны сярод дубовага лісця грэцкі арэх і пасля раскрыцця на дубовай галіне, з'ела. Чаму там, а не знізу, пад дрэвамі, зразумела - нават нашмат большыя за яе памерамі гракі таксама стараліся рабіць гэта на дрэвах- каб іншыя не заўважылі іх з ежай. А калі б і заўважылі б, то не маглі адабраць.
Усё ж грэцкія арэхі, напэўна, 'неадпаведны фармат' для соек - як аказалася, раскрыць і з'есці птушкі іх могуць, а вось добра схаваць 'на зіму' - наўрацці. Бо дзюба карацейшая за дзюбы і каўкі, і шэрай вароны, і тым больш грака, таму прыкапаныя сойкамі грэцкія арэхі ім знайсці будзе нецяжка, а калі прыкапваць глыбока, то цяжка будзе адкапваць потым самім. Жалуды ўсё ж надзейней як запасы. А можа для соек і смачней)
Гродна, 10-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Працяг ТУТ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ