Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сойкі, дубы і запасы на зіму. Частка ІI

сойкі

Працяг, пачатак гісторыі ТУТ

Пад пяць дубоў у скверыку прылятала адначасова не больш трох соек (Garrulus glandarius), часам мне здавалася, што  двое з іх могуць быць парай, а можа і ўсе яны - адна сямхя (пара і іх патомак). Яны ніколі не нападалі адна на адну і не стараліся адабраць ужо знойдзены жолуд. А ў адзін з сонечных дзён двойка (ці пара?) пераляцела дарогу і доўга, па чарзе, яны купаліся ў неглыбокай калужыне ў аснавання тоўстага дрэва, а потым абсыхалі і чысцілі пер'е у адным з кустоў побач з ім.

Ніякай рэгулярнасці ў прылётах соек за жалудамі не назіралася: часам яны вярталіся (?) ужо праз 5 хвілін, а часам прыходзілася чакаць заця б адну птушку і больш за паўгадзіны. Чамусьці мне ўяўлялася, што ў самыя працяглыя па часе выпадкі іх адсутнасці, сойкі хаваюць набраныя пад дубамі жалуды недзе далей, чым робяць гэта звычайна. Але насамрэч, канешне, сойкі маглі займацца і іншымі справамі паміж зборам запасаў на зіму. 

Самым рэдкім для мяне назіраннем стала спажыванне жолуда адной з птушак: сойка моцнымі ўдарамі дзюбы разбіла яго абалонку, прыціснуўшы пальцамі  да тоўстай галіны, і потым справа пайшла ўжо лягчэй, бо адламаныя кавалкі больш мяккага за абалонку жалуда даволі хутка знікалі ў дзюбе сойкі.  Нічым дзіўным для мяне гэта не стала, але ўзмацнілася ўпэўненасць, што ў адрозненне, напрыклад, ад вялікіх галубоў, сабраныя сойкамі жалуды не трапляюць у страўнік, а такім вось чынам, унутры птушкі, проста пераносяцца імі да месца схованкі. Хутка я ўбачыў і як сойкі прыхоўваюць свае запасы, але пра гэта будзе пазней.

10-2022, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары