Даўно здзіўляўся - чаму ніхто з птушак не збірае і не есць дажджавых чарвякоў, якія масава выпаўзаюць з норак пасля ліўняў і застаюцца ў вялікай колькасці на асфальце ці плітцы.
І вось знайшліся такія птушкі! Пара шэрых варон (Corvus (corone) cornix) збірала ўжо яўна высахлых чарвякоў, ды яшчэ змытых наступным ліўнем у прастору паміж пліткамі.
Атрымлівалася гэта ў іх хутка і спраўна, яны яўна прачэсвалі плітку (і ходнік, і частку дарогі - там таксама плітка), зазіралі ў розныя шчыліны і дастаалі адтуль усё, падобнае на былых чарвякоў.
Аднак - наколькі я гэта зразумеў - гэтаму навучылася толькі адна пара, таму што зусім недалёка ад гэтaга месца сухія чарвякі, як і раней, валяліся.
Гродна, 11-03-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ