Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сінія сініцы-акрабаты

Наўрацці нехта здзівіцца, калі ўбачыць невялікую птушку, якая вісіць спіной (і галавой) уніз. Але гэтым разам з парай сініх сініц (Cyanistes caeruleus) усё было інакш.

Я ужо вяртаўся дахаты па набярэжнай Нёмана, калі здалёк пачуў іх гучную пераклічку. Цікава, што яна прыцягнула не толькі маю звагу - аднекуль збоку прыляцела трэцяя сіняя сініца, але пасля непрацяглай пагоні-пераследавання пэўна самца з гэтай пары, адляцела. І птушкі сталі няспешна, на невялікай адлегласці ад мяне, працягваць харчавацца:

https://youtu.be/TUvYhXBWhb8  

Параўнальна невысокія вязы з тонкімі галінкамі толькі апошнімі днямі пачалі зелянець першымі пупышкамі. І тэарэтычна на гэта павінны былі адрэагаваць тыя насякомыя і іх лічынкі, якія імі харчуюцца. Ну а сініцы адразу пачалі шукаць тых з іх, якія ўжо вылезлі пасля зімы і хаваюцца з ніжняга боку галінак. Прычым абшуквалі яны галінкі знізу не час ад часу, а амаль увесь час!  Пэўна там шанцы некага знайсці былі яўна большыя - але не гэтым разам. Значна пахаладала і тыя насякомыя, якія і павылазілі, пэўна ізноў пахаваліся - прынамсі я так і не заўважыў вельмі паспяховых пошукаў сінічак за прыкладна 10 хвілін маіх назіранняў.

Толькі аднойчы адна з птушак прысела на вялікі камень няспешна папіць з мініятурнай калужынкі ў паглыбленні:

https://youtu.be/Ul3CbjinjVE

А так пошук ежы працягваўся і калі я сыйшоў.

24-04-2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.