Невысокае дрэўца, не вышэйшае за метр, вельмі старанна даследавалася сіняй сініцай ((Parus) Cyanistes caeruleus) на беразе Нёмана. Пачала яна з лісця зверху і памалу спускалася ніжэй па ўсіх асноўных галінках:
Што сініца шукала - і з'ядала - я зразумеў толькі калі павялічыў здымкі на кампутары - аказалася, што гэта была тля (Aphidoidea), якая на многіх лісціках сядзела дзесяткамі (калі не сотнямі). Хаця птушка была адна, час ад часу з яе боку чуліся тыповыя пазыўкі сініц, але прыкладна за 5 хвілін - столькі часу ёй спатрэбілася, каб даследаваць усё дрэўца, да яе ніхто не далучыўся. І сініца пераляцела далей, на зараснікі вярбы на беразе.
Гродна, 16-09-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ