Ужо забываецца, што яшчэ зусім нядаўна ўдзень было вельмі горача, сонца прыпякала і здавалася, што лета вярнулася.
У вусці Гараднічанкі амаль няма дрэваў - зусім трошкі вярбы на беразе і маладыя зараснікі канадзкага клёна.
Вось сярод гэтых кустоў і пераклікаліся маладыя чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis), якія хаваліся там пад час таго, як прыляталі на рэчку піць воду:
Нават калі шчыгелаў небачна, іх добра чуваць - яны любяць час ад часу нават у палёце весела паведамляць іншым пра сваю прысутнасць. На самой рэчцы птушкі доўга не рашаліся піць - выбіралі камень зручней і ўвесь час аглядаліся навокал.
Але смага рабіла сваё і калі вырашалі, што момант бяспечны, пілі і памногу.
Гродна, 15-09-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ