Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Смелыя круцігалоўкі. Частка І

круцігалоўка

Яшчэ ў пазамінулым годзе мне пашчасціла выпадкова ўбачыць не зусім звычайнае месца гнездавання нашых самых дзіўных дзятлаў – круцігаловак (Jynx torquilla) у пойме рэчкі Гараднічанкі.  Ім аказалася не дупло ў нейкім высокім ці нават старым дрэве, якія ёсць тут, а … старая шпакоўня. У той год птушкі паспяхова вывелі ў ёй птушанят.

У мінулым годзе ў мяне не знайшлося часу праверыць, ці круцігалоўкі занялі тую ж гнездавую скрыню, але ў гэтым птушкі аказаліся на месцы.

У іх ужо яўна былі птушаняты, але пачуць іх здалёк не атрымлівалася нават калі бацькі ‘ныралі’ праз ляток з дзюбай, поўнай лічынак мурашоў. Дарослыя ж птушкі тым больш падляталі, кармілі малых і адляталі моўчкі – іх ‘дом’- шпакоўня, знаходзіўся зусім адкрыта на параўнальна невысокім шасце каля ўваходу на агароджаны высокім шчыльным плотам вучастак са старой хатай побач. І зранку ды ўвечары, а ў выходныя і амаль увесь дзень там хадзілі, размаўлялі і рабілі свае розныя справы людзі. Чаму птушкі для гнездавання выбралі менавіта такую шпакоўню і ў такім месцы, для мяне застаецца загадкай – хіба толькі таму, што ўсе лепшыя і больш ‘зацішныя’ гнездавыя штогод калі круцігалоўкі вяртаюцца з зімоўкі, ужо занятыя шпакамі?

Звычайна дарослыя птушкі стараліся як мага хутчэй і незаўважна апынуцца ўнутры гнязда і пакарміць птушанят, а вось пасля гэтага маглі нават хвілінамі сядзець на шырокім даху шпакоўні і або амаль нерухома аглядаць наваколле, або пераскоквакалі па ім з месца на месца, дэманструючы сваё камуфляжнае апярэнне з розных бакоў.

Гродна, 15-16.06.2023

Працяг гісторыі ТУТ

Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары