Працяг. Пачатак гісторыі ТУТ
Зусім нечакана для мяне і хутчэй за ўсё для гаспадароў шпакоўні, круцігаловак (Jynx torquilla), спачатку адзін, а потым двое маладых палявых вераб'ёў (Passer montanus) зацікавіліся гэтай гнездавой скрыняй. Хаця дарослыя круцігалоўкі, і іх птушаняты стараліся паводзіць сябе ціха - каб не прыцягваць да сябе ўвагу, вельмі магчыма, што нейкія гукі птушанят, якія я не чуў або і не мог пачуць (ультрагукі?), маглі пачуць і зацікавіцца імі вераб'і.
Цікава, што круціглоўкі не баяліся вераб'ёў побач і vice versa. Хаця спачатку я думаў, што маладых вераб'ёў прыцягнулі на шпакоўню дарослыя круцігалоўкі з поўнай дзюбай ежы, але пазней яны прыляталі і калі дарослых гаспадароў скрыні не было і спрабавалі 'зазірнуць' унутр, пад дах. Я чакаў, што вераб'і паспрабуюць заляцець унутр скрыні, але да гэтага не дайшло - уся цкаўнасць скончылася на яе даху.
Гродна, 16-05-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ