Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Стрынатка-чаротаўка: самотная песня з хэпі-эндам

Простую, але выразную песенку самца стрынаткі-чаротаўкі (Emberiza schoeniclus) на беразе Нёмана ў цэнтры гораду я пачуў 5 красавіка. Для віда, які ў невялікай колькасці застаецца ў нас на зімоўку, але і вяртаецца звычайна рана - да сярэдзіны сакавіка, гэта яўна была позняя спроба знайсці партнёрку.

Але была ў самца і яўная перавага, як цяпер кажуць "канкурэнтнае преімушчества" ) - ён быў адзіным самцом стрынаткі-чаротаўкі на метраў 60-70 берагу, які зароз хмызняком вярбы.

Таму і праблемы ні з нізкімі, ні з высокімі прысадамі для спеваў, ні з пошукам ежы ў яго не было.

Часам былі праблемы з рыбакамі, якія не звярталі на яго ўвагі і лезлі бліжэй да вады там, дзе самец выбіраў спяваць. Можа з-за гэтага, а можа з-за таго, што дзень за днём праходзіў, а самка не знаходзілася, птушка пералятала рэку і спявала на іншым беразе. Але там не было такіх зарасцяў вярбы, яе амаль увогуле не было і праз нейкі часён вяртаўся на наш бераг.

Ішоў другі тыдзень, я ўжо пачаў шкадаваць яго, бо думаў, што яго спевы марныя, як раптам убачыў самца, які ўжо не спяваў, каля старога маста - ён быў побач з самкай!  Было гэта метрах у 20 ад скрайняга месца яго спеваў і гэта не мог быць нейкі іншы самец, таму што "мой" як раз перастаў спяваць тады, калі "гэты" знайшоў сабе самку. Хаця хутчэй самка знайшла яго, але гэта ўжо для нашай гісторыі неісіотна)

05.-17.04.2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.