Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сярэдні дзяцел на дубе

сярэдні дзяцел

Дакументацыйныя здымкі і відэа

У самым ненатуральным скверыку адпаведнага памеру хутчэй за ўсё ёсць свой сярэдні дзяцел (Dendrocopos medius). Ён калі і не жыве там круглы год, то прылятае з рэгулярнымі праверкамі - што і дзе змянілася сярод дрэваў і як гэта можна выкарыстаць?  

Таму нічога дзіўнага ў тым, што я сустракаю час ад часу сярэдняга дзятла ў скверыку на супрацьлеглым беразе, няма. Там амаль адсутнічаюць сухія і яўна хворыя дрэвы - 'Зелензруб' сочыць і спілоўвае (але не ўсе - не паспявае?), няма і старых дрэваў. Але ёсць не вельмі маладыя дубы, на самым тоўстым з якіх я і сустрэў дзятла ў сярэдзіне восені: птушка правярала складкі дубовай кары на насякомых і павучкоў, якія маглі там схавацца:

Але ці то такіх безхрыбетных у складках і шчылінках было яшчэ няшмат, або яны, наадварот, ужо добра схаваліся і дастаць іх было цяжкавата нават дзятлу, але пасля двухвіліннага даследавання ён адляцеў.

Гродна, 11-10-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі