Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сытая варона, галодная варона і арэх

Недалёка за мной раздаўся знаёмы рэзкі глухі гук і перад тым, як абярнуцца, я ўжо ведаў, што там ўбачу.

Так, гэта быў расколаты грэцкі арэх і той, хто яго кінуў на плітку - шэрая варона (Corvus (corone) cornix).

Я быў гатовы здымаць знікненне смачнай часткі арэха ў вароне, але адбылося незразумелае - прынамсі на пачатку:

https://youtu.be/HC2ipyZpP0U

Варона яўна не была галоднай і даставала арэх хутчэй каб падтрымаць выкананне рытуала. Або каб не страціць спраўнасць) 

Аднак побач была іншая варона, якая яўна хацела есці і прыляцела, каб рытуал займеў сэнс - з'есці арэх.

Першая птушка адляцела з тым, што засталося ў шкарлупінні зусім недалёка, але пагледзеўшы, як хутка другая птушка з'ела кавалкі зерня, таксама пачала не толькі даставаць яго, але і есці: яна на здымках за пафарбаваным у жоўты колер бетоне.

Гродна, 15-10-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.