Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Тры лескі-завірушкі

Своеасаблівасць паводзін усіх нашых лесак як групы ў тым, што яны не любяць 'свяціцца' і стараюцца трымацца розных зараснікаў і калі спяваюць, і калі займаюцца іншымі важнымі справамі. Адзінае выключэнне - шэрая леска, але і яна звычайна паказваецца на вяршалінах раслін параўнальна нядоўга.

Лескі-завірушкі (Sylvia curruca) як раз 'тыповыя' па паводзінах лескі, хутка перамяшчаюцца паміж галінамі і галінкамі і з лістамі, і без лістоў, часам як камень падаюць некуды ўніз і адкрыта спяваюць і паказваюць сябе параўнальна рэдка і нядоўга. І калі першыя тыдні пасля прылёту іх гучную і хуткую песеньку можна часта пачуць з густых кустоў і невысокіх ці ніжніх частак дрэваў, то потым, калі пара ўжо створана, самец займаецца больш важнымі справамі і пра спевы ўспамінае толькі зрэдку.

Так было і ў тым месцы, дзе я назіраў за імі  з сярэдзіны красавіка. На даволі вялікім участку з рознымі дрэвамі і густымі кустамі самцу найбольш спадабаліся моцна пераплеценыя і густыя пабегі дзікага вінаграда. Прыкладна палову часу ён праводзіў там і там яго было найлягчэй сфатаграфаваць. Паступова ён амаль перастаў спяваць, але адным днём у пачатку мая нешта змянілася і хутка я зразумеў што і чаму.

На яго тэрыторыі з'явіўся іншы самец, прычым гаспадар ганяўся за ім па ўсяму свайму ўчастку, зусім побач лятала і самка (інакш я прысутнасць трэцяй лескі інтэрпрэтаваць не магу). Акрамя хуткіх і частых пагоняў, гаспадар ізноў пачаў часта спяваць, сядаючы ў розных месцах. І нават я зразумеў: усё тут ужо занятае! )

Аднак праз некалькі секунд чужак паказваўся недзе побач і хуткія пераследаванні-пагоні раз за разам чарадаваліся з частымі спевамі. Працягвалася ўсё гэта каля гадзіны, трэцяя леска прапала таксама раптоўна, як і з'явілася. І ў наступныя дні пачуць песню завірушкі ці ўбачыць яе (яго)  ізноў стала нялёгка.

30.04-09.05.2022, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вічэўскі

Каментары