Многія птушкі, калі ў іх з'яўляецца такая магчысць, ахвотна купаюцца нават зімой. Тым больш, калі лета ў самым 'разгары' і з самага ранку сонца пачынае прыпякаць, і горача становіцца нават у цяньку.
Гэты палявы верабей (Passer montanus), аднак, выбраў для купання не вельмі звычайнае месца. Бо гэта шырокая плынь крынічнай вады, якую час ад часу адпампоўваюць са старых лёхаў б. Гарадзенскага бровара, які цяпер на рэканструкцыі, і выпускаюць на ходнік за агароджай. Адтуль вада самастойна 'вяртаецца' ў Нёман.
Дзіўна, што такая таварыская ў іншых абставінах птушка адважылася на купанне сама, бо хаця месца і адкрытае, але яно таксама добра і пэўна здалёк праглядаецца і драпежнікамі. Можа таму купанне і было кароткім?
Гродна, 11-07-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ