Добра вядома, што нават тыя птушкі, якія дарослымі харчуюцца выключна насеннем, для сваіх птушанят збіраюць насякомых, павукоў і іншых дробных безхрыбетных. Бо жывёльны бялок цяжка замяніць нечым іншым, а для птушанят, якія хутка растуць і развіваюцца, ён як раз вельмі неабходны.
Таму і набор ежы для птушанят у дзюбах выключна насеннеяднай гуменнай стрынаткі (Emberiza calandra) - верхні здымак - амаль падобны да ежы ў дзюбе выключна насякомаеднай жоўтай пліскі (Motacilla flava) на ніжнім.
Бераставіччына, 31-05-2020 і 01-06-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ