Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Восеньскія шпакі

Дакументацыйныя здымкі і відэа

На прыканцы бабінага лета і пасля саліднага перапынку прыкладна з сярэдзіны лета навокал ізноў становяцца бачныя вялікія колькасці шпакоў (Sturnus vulgaris). І самае цікавае,што не толькі бачныя, але ізноў, як і вясной, паўсюль чутны іх спевы, сярод якіх можна лёгка пазнаць і сумныя крыкі канюха-мышалова, і прыгожыя свісты авяльгі часам ад аднаго і такого ж імітатара.

У адрозненне ад вясны, зараз шпакі могуць выбіраць для спеваў зусім ужо дзіўныя месцы - гэта і зразумела, таму што вясной яны спевамі прыцягваюць увагу партнёра да добрага дупла ці іншай гнездавой нішы, а таксама дэманструюць  патэнцыйным супернікам, што месца гнездавання ўжо занятае.

Не магу ўспомніць нават блізка падобны наш від вераб'іных птушак, дарослыя асобіны якога б так знешне мяняліся б з вясны да зімы, ды яшчэ маладыя шпакі дадаюць сваім пераходным апярэннем блытаніны.

https://youtu.be/yDn3QFdB5Tc

 

Прайдзе яшчэ нейкі час, і большасць шпакоў адляціць на зіму, але ў апошнія гады вельмі павольна колькасць тых, што вырашылі застацца, павялічваецца практычна па ўсёй краіне.

04-05.10.2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.