Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікая белая чапля: Паспяховая, калі смелая

Дакументацыйныя здымкі 

З наступленнем (часовым?) сапраўднай зімы са снегам і марозам, некаторыя вялікія белыя чаплі (Egretta alba), якія засталіся зімаваць на Нёмане, падцягнуліся ў горад.

У пачатку снежня я бачыў адначасова 6 чапляў у палёце, але рыбачаць яны па-асобку і нярвова рэагуюць на палёты іншых чапляў побач з сабой. 

Учора адна з чапляў амаль нырала з берага ў ваду за рыбай, перабягала па вадзе, як балярына ў  чорным трыко і такога ж колеру пуантах, дапамагаючы сабе крыламі. І на трэці раз злавіла добрага памеру здабычу, якую добра было бачна нават ў страваводзе)

А сёння на тым жа ўчастку ракі (тая ж ці іншая?) птушка вяла сябе асцярожна, затаівалася, выглядаючы  здабычу, старалася не звяртаць увагу на вялікіх савукоў, якія рыбачылі зусім паблізу і на шэрых варон, якія прачэсвалі лёд і расліннасць у ім побач, але пры мне так нічога і не злавіла.

13 і 14.12.2020, Нёман у Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.