Двух першых самцоў вялікай сініцы (Parus major) я пачуў каля т.зв. старага маста праз Нёман пазаўчора. Убачыць, а тым больш зняць іх не атрымалася і я амаль забыў пра гэта. І вось сёння, у добры мароз і сонечны дзень адзін з іх (?) зноў спяваў прыкладна ў тым жа месцы. Толькі адкрыта і доўга - не менш некалькіх хвілін:
Я прастаяў з ім побач каля 5 хвілін, пачаў падмярзаць і пайшоў дахаты. А птушка ўсё спявала і спявала...
Гродна, 19-01-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ