Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікія бакланы ізноў засталіся на зіму

Дакументацыйныя здымкі

Прыйшла чарговая зіма і зноў не менш 250 вялікіх бакланаў (Phalacracorax carbo) засталіся зімаваць на Нёмане.

Частка птушак трымаецца самай шырокай часткі ракі у в.Дарошавічы, як робяць гэта і вясной,і летам,і восенню:

птушкі

a частка прылятае адпачываць на плаціну т.зв. Гродзенскай ГЭС:

птушкі

птушкі

Калі вышэй плаціны рака пакрыецца льдом, то ўсе (?) бакланы стануць адпачываць і начаваць тут, а зранку будуць разлятацца ўніз па рацэна рыбалку.

Зараз жа проста ўспамінаюць былыя зімы і не даюць канкурэнтам сядаць побач:

птушкі

02-12-2019, Гродзенскі раён

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Здалёк - так, бачыў.І ёсць відэа як яны злавілі завялікую рыбу і з'есці не змаглі. Так і кінулі на лёдзе) Можна пазьней павешу.