Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Вясковыя ластаўкі: Дылема птушанят

вясковая ластаўка

Працяг гісторыі, папярэдняя гісторыя ТУТ

Кожны з птушанят (і не толькі вясковай ластаўкі (Hirundo rustica)) і калі яны знаходзяцца ў гняздзе, і калі разлятаюцца пасля вылету з яго, хацеў бы атрымліваць ежу ад бацькоў выключна для сябе або, прынамсі пярвей за сіблінгаў.

У гняздзе для гэтага трэба своечасова прыцягнуць да сябе ўвагу дарослых птушак: крычаць гучней, далей выцягваць шыю каб апынуцца ў першым шэрагу галодных, ну і адкрываць шырэй рот - каб бацькам было лягчэй класці ў яго ежу. Пасля вылету да ўсяго гэтага комплексу паводзін дадаецца магчымасць махаць крыламі  і самастойна (ну амаль самастойна - у горшых выпадках бацькі трэвожнымі крыкамі паведмляюць пра кепскі выбар і так прымушаюць яго змяніць) выбраць месца дзе чакаць бацькоў з ежай.

І тут ёсць два з паловай варыянты. Першы: сядзець асобна і чакаць-крычаць-махаць крыламі як заўважыш дарослую ластаўку недзе побач, спадзявацца што цябе заўважылі і зразумелі, што карміць трэба менавіта цябе і як мага хутчэй. Але фактычна гэта азначае чакаць сваёй чаргі, бо сіблінгі робяць дакладна таксама. Другі варыянт - далучыцца да аднаго (двух, трох) брата-сястры і прыцягваць увагу разам. Шанцы на кармленне павялічваюцца, але толькі тэарэтычна - таму што бацькі могуць выбраць суседа, а не цябе. Ну і другі з паловай варынт - сядзець асобна, але пасля таго, як дарослыя пакормяць сіблінга, прыляцець да яго і спадзявацца на ўдачу побач з ім. 

Невядома як бацькі выбіраюць каго карміць у гэты раз, таму што птушаняты стараюцца прымяняць усе 2,5 варыянты, а поспех некага з іх залежыць хутчэй ад выбару бацькоў, а не ад выбару імі варынятаў свайго размяшчэння. 

Гродна, 12-06-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Заканчэнне будзе