Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Вясновыя рудахвосткі і два тыпы самцоў?

звычайная рудахвостка

Дзякуючы больш-менш пастаянным назіранням за звычайнымі рудахвосткамі (Ph. phoenicurus) у горадзе, неяк само сабой вылучыліся дзве асноўныя групы самцоў у іх. Самцы з першай групы (або першага тыпу) стараюцца спяваць з самых высокіх прысад навокал і для іх хутчэй за ўсё не так важнае паходжанне гэтых прысад - прыроднае яно або антрапагеннае. Таму гэта могуць быць як вяршаліны самых высокіх дрэваў на іх гнездавым участку, так і больш экзатычныя тэлевізійныя антэны над дамамі. Прычым калі існуе выбар паміж двума ці большай колькасцю прысад для спеваў прыблізна аднолькавай вышыні, звычайна існуе тая 'адзіная любімая', на якой самец праводзіць значна больш часу і калі спявае, і пад час больш ці менш працяглых перапынкаў паміж спевамі. І калі яго да гэтага не прымушае суседні самец, які пачынае спяваць заблізка да мяжы вучасткаў, толькі зрэдку выбірае іншую высокую. прысаду як раз у тым баку, адкуль спявае сусед. Здаецца, самцоў такога тыпу большасць. 

 

Да другой групы (ці другога тыпу) я адношу тых самцоў рудахвостак, якія або не маюць значна вышэйшых за наваколле прысадаў для спеваў (але яны ж і выбралі такія вучасткі), або спяваюць знутры кроны высокіх дрэваў, а не з іх вяршаліны. Зразумела, што і зрабіць здымак такога самца нашмат цяжэй, чым з першай групы, які сядзіць адкрыта.) 

Не помню, каб самцы з другой групы станавіліся самцамі з першай - магчыма, іх жыццёвы досвед (напрыклад, непаспяховая атака шуляка-карагольчыка) або ўзровень гармонаў вясной не дазваляюць ім спяваць занадта адкрыта. А вось самцы з першай групы яўна маюць шанец перамясціцца ў другую групу, бо так ці інакш шмат часу праводзяць на зямлі, дзе збіраюць насякомых на ежу сабе і птушанятам, ды і гняздо ў іх знаходзіцца яўна ніжэй высокіх прысадаў для спеваў. Ну а самкі маюць з каго выбіраць, што добра для ўсіх.

04-2025, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі