Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікія бакланы мінімалістычна

Вельмі-вельмі рэдка на Нёмане бывае так, што няма ветру, і, адпаведна, хваляў.

Тады і вада выглядае па-іншаму і птушкі на ёй - таксама.

Вялікія бакланы (Phalocrocorax carbo) - адны з найлепшых мадэляў для чорна-белых здымкаў.

Усё роўна, нават на каляровых, іх зялёныя вочы і жоўтая скура ў аснавання дзюбы не кідаюцца ў вочы.

У месцы ўпадзення безіменнай ручаіны ў Нёман у в.Дарошавічы з-за таго, што ў 2012 годзе для плаціны ГЭС паднялі ўзровень вады на 6 м - ГЭС ніжэй па плыні ракі км у 10, вусце ручая зрабілася вельмі шырокім. Ну і дрэвы рознай таўшчыні павысякалі перад тым, як падняць узровень вады і яна часткова заліла берагі.

Дзякуючы гэтаму засталося шмат пянькоў, на якіх вясной і ўвосень любяць адпачываць і сушыць крылы пасля рыбалкі бакланы.

Высокі і абрывісты бераг дазваляе падайсці да іх на адлегласць, з якой ужо можна здымаць, але каб першыя птушкі не сарваліся са сваіх прысад і за імі не адляцелі ўсе бакланы, лепш хавацца за крайнімі дрэвамі.

31-10-2020, Гарадзеншчына.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары