Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікія савукі: Калі самец не гатовы да сексу

На гарадзкім пляжы адпачывалі тры вялікія савукі (Mergus merganser).  Іх сілуэты добра адрозніваліся ад качак-крыжанак нават здаёк. І я вырашыў паспрабаваць памалу падыйсці бліжэй.

Аднак птушкі не стлаі чакаць мяне і памалу адплылі. І вось тут і пачалося самае цікавае!

Савукі аказаліся двума самкамі і самцом. Прычым адна з самак - маёй 'старай знаёмай' з пашкоджаным крылом, і потым, на праглядзе здымкаў, я ўбачыў што менавіта яе вельмі агрэсіўна праганяў самец! Але пра гэта падрабязна і асобна будзе ТУТ.

Пасля першай удалай спробы прагнаць другую самку, самец вярнуўся да першай. І тут атрымаўся канфуз.

Самка падняла і распусціла свой прыгожы, амаль вогненны на сонцы чуб. І лягла на вадзе - каб самцу было зручней залезьці на яе.

Падрабязней Як “гэта” складана ў качак, або пра асаблівасці сэкса вадаплаўных

І нават падплывала пад самага самца і нейкі час плыла побач. Але атрымалася вось так:

https://youtu.be/M_h0AJJpZlI

Пасля - ізноў з другой самкай - пара апынулася пад супрацьлеглым берагам Нёмана. Дзе самец ізноў двойчы праганяў другую самку.

А потым (апошні здымак) ён доўга чысціў побач з самкай сваё пер'е.

Нёман у Гродна, 28-02-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі