Немагчыма было не звярнуць увагу на вывадак вялікіх сініц (Parus major), які шумна перагукаўся і прасіў кушаць у дарослых птушак.
Маладыя сінічкі пераляталі з аднаго дрэва на другое, сядалі і трапяталі крыльцамі, шырока разяваючы дзюбу. Але ніводнай дарослай птушкі побач я так і не ўбачыў.
Магчыма таму адно з птушанят паспрабавала пакаштаваць пушыстае насенне, якое заўважыла побач з сабой. Але яно аказалася нясмачнае і працэс пералётаў і выпрошвання працягнуўся.
22-07-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ