Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікія сініцы і грэцкія арэхі

вялікая сініца

Дакументацыйныя здымкі

'Сезон грэцкіх арэхаў' хутка раскручваецца і ў адпаведным месцы можна пачуць стук ад арэха, выпушчанага граком ці шэрай варонай на асфальт,  прыкладна кожныя 10-15 хвілін. А яшчэ часцей убачыць, як яны або пераносяць арэхі ў дзюбе, або закапваюць - прыхоўваюць іх 'на горшы дзень'. 

Я спускаўся да Нёмана з самага верху высокага берага і перад чарговай лесвіцай трэба было перайсці праз дарогу, каб спусціцца яшчэ ніжэй. І тут зусім недалёка перада мной села на асфальт і нешта пачала падымаць з яго дзюбай і есці вялікая сініца (Parus major). Што гэта - было небачна, але дапамагла машына, якая вымусіла сініцу адляцець і потым зноў вярнуцца на тое ж месца. З-за таго, што яно было пры 'паліцэйскім', пазначаным жоўтай фарбай, я запомніў дзе гэта і калі наступнае аўто зноў вымусіла сініцу адляцець, а разам з ёй і палявога вераб'я (Passer montanus) які зацікавіўся знаходкай сінічкі і прыляцеў ёй на дапамогу), знайсці што менавіта там ела птушка было нецяжка. І гэта аказаўся моцна раздаўлены грэцкі арэх, які расплюшчылі ў тонкі блін з аскепкамі шкарлупіння машыны.

Здзівіўшыся спрыту гэтай сінічкі я спусціўся па лесвіцы за дарогай у невялікі скверык і там ўбачыў яшчэ некалькі вялікіх сініц, якія шукалі ежу на невысокіх кустах, на туях ... і на плітцы. І менавіта гэтыя апошнія здзівілі мяне яшчэ раз - яны зазіралі ў палавінкі шкарлупіння ад ужо раскрытых і з'едзеных грэцкіх арэхаў, а калі ўбачылі, што там пуста, адляцелі. Але такая праверка напэўна раней прыводзіла да поспеху, бо часам гракі ці вароны не могуць дастаць усе кавалкі арэху і нешта застаецца і такім вось сінічкам. А калі яны будуць правяраць шкарлупінне і  далей, то раней ці пазней нешта зноў у ім знойдуць.

Гродна, 01-10-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі