Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вясковая ластаўка і павучок

Дакументацыйныя здымкі

На верхнім здымку бачна аднаго з 4-х птушанят вясковай ластаўкі (Hirundo rustica), якому бацькі - яўна незаслужана - нейкі час не прыносілі ежу. 

Пасля таго, як нічога не змянілася пасля гучных крыкаў,ён раптам заўважыў, што зусім побач з ім нехта рухаецца! І гэты нехта- павучок са сваім павуціннем - яго павуцінку бачна і на першым здымку, левее птушаня.

І тады адбыліся дзве спробы з'есці павучка,але па апошняму здымку бачна,што павучок змог схавацца, а ластаўчынё з'ела толькі кавалак павуціння, але не таго, хто тое павуцінне зрабіў)

21-06-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі